Сёння стартуе Рэспубліканскі турыстычны злёт сярод арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".
З 23 па 25 ліпеня ў турысцка-аздараўленчым комплексе "Высокі бераг" пройдзе II Рэспубліканскі турыстычны злёт сярод арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", які збярэ 11 каманд для спаборніцтваў у розных відах спорту.
Будуць прадстаўленыя арганізацыі: ААТ «Барысаўскі ДАК», ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Івацэвічдрэў», філіял «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры», ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «ФанДАК», ААТ «Віцебскдрэў», ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Гомельдрэў», РУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Рэчыцадрэў».
Кожная каманда праявіць сваю тэхніку пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму. Яшчэ іх чакае паркавы валейбол, спартыўнае арыентаванне, перацягванне каната, конкурс візітоўка каманды "Пазыўны нашага прафсаюза - "Перамога заключаецца ў адзінстве", конкурс на лепшае прадстаўленне турыстычнага лагера і спаборніцтвы па гарадках для кіраўнікоў каманд.
23.07.2021 09:06