У мінулыя выхадныя з вялікім поспехам прайшоў II Рэспубліканскі турыстычны злёт сярод арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".

На базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Высокі бераг» у Стаўбцоўскім раёне 11 каманд спаборнічалі ў розных відах спорту і конкурсах.

Удзел у турзлёце прынялі работнікі ААТ «Барысаўскі ДАК», ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Івацэвічдрэў», філіял «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры», ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «ФанДАК», ААТ «Віцебскдрэў», ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Гомельдрэў», РУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Рэчыцадрэў».

Спаборніцтвы прайшлі ў тэхніках пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму, уключаючы фігурнае кіраванне і маунтыбайк, паркавым валейболе, спартыўным арыентаванні і перацягванні каната. Таксама быў конкурс на лепшае ўладкаванне і афармленне турыстычнага лагера і творчы музычны конкурс-візітоўка каманды.

У рамках турзлёту адбыліся і спаборніцтвы сярод кіраўнікоў арганізацый канцэрна. Яны спаборнічалі ў гульні «Гарадкі». Удзел у іх прынялі 14 кіраўнікоў, у тым ліку намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Аляксандр Пшенны. Ён, дарэчы, і перамог у гэтым турніры. Другое месца заняў генеральны дырэктар ААТ "Рэчыцадрэў" Дзмітрый Буткоўскі, трэцяе галоўны інжынер ААТ "Івацэвічдрэў" Сяргей Сарока. Ганаровае чацвёртае месца заняла Лідзія Галавіна - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гомельдрэў".

   

                              

   Пераможцам II Рэспубліканскага турыстычнага злёту сярод арганізацый   канцэрна " Белляспаперпрам "па суме балаў ва ўсіх конкурсах і   спаборніцтвах стала каманда ААТ "Гомельдрэў". Другое месца заваявалі   ўдзельнікі з ААТ "Івацэвічдрэў", трэцяе - зборная каманда з г.Шклова ў   складзе РУП «Завод газетнай паперы» і ААТ «Папяровая фабрыка   «Спартак».

 

 

 

 

 

 

 

 

   

Лепшым турыстычным лагерам прызнаны лагер ААТ "Мастоўдрэў", другая пазіцыя ў ААТ "Івацэвічдрэў", трэцяе месца ў гэтым конкурсе падзялілі ААТ "Рэчыцадрэў" і ААТ "Светлагорскі ЦКК". Усе астатнія ўдзельнікі на чацвёртым месцы.

         

У творчым конкурсе прадстаўлення каманды перамогу падзялілі паміж сабой каманда ААТ "Мастоўдрэў" і зборная "Завода газетнай паперы" і БФ "Спартак". Другое месца заняла каманда ААТ "Гомельдрэў", трэцяе - ААТ "Рэчыцадрэў". Астатнія каманды - на чацвёртым месцы.

        

Самай моцнай камандай у перацягванні каната апынулася зборная Мінскай вобласці ў складзе прадстаўнікоў ААТ "Барысаўдрэў" і ААТ "Барысаўскі ДАК", перамогшы ў фінале каманду ААТ "Гомельдрэў", якой дасталася другое месца ў гэтым спаборніцтве. На трэцім месцы каманда ААТ "Светлагорскі ЦКК".

  

У паркавым валейболе перамаглі гульцы з ААТ "Светлагорскі ЦКК", другое месца ў каманды ААТ "Івацэвічдрэў", трэцяе – у ААТ "Гомельдрэў".

Лепшымі ў спартыўным арыентаванні сталі ўдзельнікі з ААТ "ФанДАК", за імі - зборная "Завода газетнай паперы" і БФ "Спартак", тройку лідараў замкнула каманда ААТ "Гомельдрэў".

    

У веласіпеднай тэхніцы перамагла каманда ААТ "Івацэвічдрэў", на другой пазіцыі - ААТ "Гомельдрэў", на трэцяй - зборная Завода газетнай паперы і БФ "Спартак".

  

У тэхніцы пешаходнага турызму лідарамі сталі ўдзельнікі з ААТ "Рэчыцадрэў", другое месца ў зборнай Завода газетнай паперы і БФ "Спартак", трэцяе – у ААТ "Івацэвічдрэў".

У тэхніцы воднага турызму перамагла каманда ААТ "Рэчыцадрэў", другое месца заняла зборная Завода газетнай паперы і БФ "Спартак", трэцяе каманда ААТ "Гомельдрэў".

  

Усе гэтыя вынікі па відах спаборніцтваў і паслужылі вызначэннем лідарства ў агульным заліку.

   Астатнія каманды і нават тыя, хто ўпершыню ўдзельнічаў у   рэспубліканскім  турзлёце, таксама выступілі добра. Разрыў паміж   колькасцю балаў на самай справе зусім невялікі. Дамагчыся перамогі   дапамаглі вопыт, спартыўная ўдача і творчыя рашэнні.

   Як было адзначана падчас цырымоніі ўзнагароджання арганізатарамі   турзлёту, усе каманды заслугоўваюць самых высокіх адзнак, таму што   галоўнае – гэта іх адзінства, сяброўства, зносіны і агульны выдатны   настрой. Усё гэта дае зарад станоўчых эмоцый і настройвае на стваральную   плённую працу.

   Заслужаныя ўзнагароды і добрыя пажаданні ўдзельнікам турыстычнага   злёту дарылі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і   прыродакарыстання Чэслава Гоева і намеснік старшыні канцэрна   «Белляспаперпрам» Аляксандр Пшенны.

 

26.07.2021 17:51