Вялікая колькасць навінак гэтым летам прадстаўляе вядучы вытворца шпалернай прадукцыі ў hэспубліцы холдынг "Беларускія шпалеры".
Дызайнеры і тэхнолагі шпалерных фабрык холдынгу распрацоўваюць сучасныя унікальныя калекцыі шпалер як на папяровай, так і на флізелінавай аснове.
Холдынг "Беларускія шпалеры" выпускае: шпалеры папяровыя цісненыя, цісненыя дуплекс, успененыя з акрылавай фарбай, водатрывалыя, гафрыраваныя, маталізаваныя; шпалеры вінілавыя рэльефныя, гарачага ціснення і ўспененыя; шпалеры флізелінавыя.
Наяўнасць цэха па вырабе друкаваных формаў, добра падрыхтаваных мастакоў дазваляе часцей мяняць дызайны, распрацоўваць і вырабляць формы для аздаблення і дэкарыравання шпалер. Сёння ў калекцыі прадпрыемства каля трохсот малюнкаў, кожны месяц з'яўляецца восем-дзесяць новых малюнкаў.
Акрамя таго, тут выпускаюць шпалеры ў бабінах для будаўнікоў і метаспан.
Лідзіруючыя пазіцыі ў сваёй галіне холдынг падмацоўвае тэхналагічнымі перавагамі, высокай якасцю прадукцыі і шырокім асартыментам, які дае магчымасць шырокага выбару спажыўцам.
Тут таксама надаецца вялікая ўвага экалагічнасці прадукцыі на ўзроўні сыравіны, тэхналогій і эксплуатацыі. Прадукцыя мае міжнародны сертыфікат FSC.
Шпалеры пад брэндамі "Гомельшпалеры" і "Белабоі" рэалізуюцца як на ўнутраным рынку, так і за яе межамі ў 12 краін. За пяць месяцаў бягучага года холдынг павялічыў экспарт шпалер амаль у 1,6 разы - да 2,35 млн долараў ЗША па адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года.
Пра навінкі вытворчасці можна даведацца ў профілі "Беларускія шпалеры" ў Instagram.
28.07.2021 09:42