29 ліпеня ў ходзе рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў ААТ "Светлагорскі ЦКК", дзе азнаёміўся з работай і перспектывамі развіцця прадпрыемства.

Падрабязнасці ў матэрыялах БЕЛТА, "СБ. Беларусь сёння", "Гомельскай праўды" і TV далей.

На сыравіннай базе Светлагорскага ЦКК мэтазгодна стварыць вытворчы кластар. Такі арыенцір пазначыў у гутарцы з журналістамі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пры наведванні ААТ "Светлагорскі ЦКК", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Светлагорскі ЦКК плануе выйсці на праектную магутнасць вытворчасці беленай сульфатнай цэлюлозы ў 2023 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

  

   Беларуская прадукцыя мае высокую канкурэнтаздольнасць. На гэтым акцэнтаваў увагу   старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько, размаўляючы з журналістамі пры   наведванні ААТ "Светлагорскі ЦКК", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

  Вытворчасць мікракрэпіраванай мяшочнай крафт-паперы асвояць на Светлагорскім ЦКК. Аб   гэтым паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Светлагорскі ЦКК"   Бярдовіч Юрый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 Фотарэпартаж БЕЛТА

   Выпуск новай прадукцыі, стварэнне кластара, будаўніцтва новага цэха — тэмы, якія гучалі   падчас візіту Прэм'ер-міністра на Светлагорскі ЦКК, піша sb.by.

  Галоўчанка аб новым інвестпраекце Светлагорскага ЦКК: задача – зарабляць на   канкурэнтнай перавазе самім, піша sb.by.

  Кіраўнік урада азнаёміўся з асноўнай вытворчасцю камбіната і новым перспектыўным   інвестпраектам па выпуску крафт-мяшочнай паперы, піша gp.by.

   

 

 

 

 

30.07.2021 11:22