Нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" сёння ўзнагароджаны генеральны дырэктар холдынгу "Беларускія шпалеры" Аляксандр Каляда.
Кіраўніцтвам канцэрна дадзена высокая ацэнка ўкладу Аляксандра Уладзіміравіча ў рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па стварэнні на базе Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона магутнасцю 200 тыс. т у год. Завод уведзены ў эксплуатацыю 1 чэрвеня і ў цяперашні час выпускае таварную прадукцыю і рэалізуе яе ў розныя краіны.
Заслужаную ўзнагароду кіраўніку ўручыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько на выязным пасяджэнні савета канцэрна, якое праходзіла ўчора на Добрушскай фабрыцы.
06.08.2021 16:40