Выйшаў часопіс "Беларусь" на англійскай і арабскай мовах, у якім прадстаўлена інфармацыя аб канцэрне "Белляспаперпрам", асноўных напрамках работы прадпрыемстваў канцэрна, а таксама аб выпускаемай прадукцыі.
Дадзены часопіс выпушчаны да маючай адбыцца Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020", якая пройдзе ў г. Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) з 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года, і будзе распаўсюджвацца ў рамках работы нацыянальнага павільёна. Часопіс пазнаёміць наведвальнікаў выставы бліжэй з нашай краінай, дазволіць ацаніць яе эканамічныя і інавацыйныя магчымасці, прамысловы, лагістычны, навуковы і турыстычны патэнцыял і пагрузіцца ў культуру і традыцыі беларусаў.
Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"
10.08.2021 11:27