Пытанні развіцця цыфравізацыі прадпрыемстваў прамысловасці былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязнога семінара, які прайшоў 3 верасня на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК" пад кіраўніцтвам намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Юрыя Назарава.
Удзел у семінары прынялі кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў (Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства лясной гаспадаркі, Дзяржстандарту, Дзяржкамваенпрама, канцэрнаў "Белляспаперпрам", "Белнафтахім", "Беллегпрам"), кіраўнікі многіх вядучых прадпрыемстваў прамысловасці Рэспублікі.
Досвед працы ў цыфравізацыі працэсаў кіравання ў сістэме канцэрна "Белляспаперпрам" прадставілі старшыня канцэрна Міхаіл Касько і Светлагорскі ЦКК.
Падрабязнасці ў СМІ:
Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў наведаў Светлагорскі ЦКК ("Гомельская праўда")
Развіццё цыфравізацыі прамысловых прадпрыемстваў абмеркавалі ў Светлагорску ("СБ. Беларусь сегодня")
Цыфравізацыя дапамагла Светлагорскаму ЦКК павялічыць экспарт (ВІДЭА "Беларусь 1")ВІДЭА "Беларусь 1")
06.09.2021 12:53