Каманда апарата канцэрна "Белляспаперпрам" паспяхова пераадолела дыстанцыю Мінскага паўмарафона!
Учора каманда апарата канцэрна ў складзе старшыні канцэрна Міхаіла Касько, намесніка старшыні Аляксандра Пшоннага, начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязяў з грамадскасцю Ружэны Навіцкай, намесніка начальніка ўпраўлення энергазберажэння, экалогіі і аховы працы Аляксандра Дзякава, галоўнага спецыяліста аддзела прававой і кадравай работы Таццяны Аніськавой і галоўнага спецыяліста кантрольна-рэвізійнага аддзела Аляксея Манкевіча прабегла 5,5 км на Мінскім паўмарафоне.
Удзел у гэтым маштабным спартыўным мерапрыемстве канцэрн прымае шмат гадоў. Паўмарафон - гэта свята, які аб'ядноўвае людзей, дорыць зарад энергіі, пазітыву і выдатны настрой.
Усяго ў цяперашнім паўмарафоне ўдзельнічала 10 тыс. чалавек - як айчынныя аматары здаровага ладу жыцця і спартсмены, так і госці з-за мяжы.
13.09.2021 11:19