На гэтым працоўным тыдні работнікі прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" адзначаюць сваё прафесійнае свята - Дзень работнікаў лесу!
Сёння ў Мінску адбудзецца вялікае галіновае свята - урачысты сход канцэрна, на якім будуць адзначаны высокімі ўзнагародамі лепшыя работнікі галіны.
Прыемным падарункам для ўсіх стане канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".
Весці святочны вечар будуць вядомыя медыйныя персоны: вядучы тэлеканала "Беларусь 1" Павел Лазавік і спявачка Жанет.
Усіх удзельнікаў свята, а гэта каля 250 чалавек, чакае прыемны маленькі сюрпрыз, які яны павязуць з сабой. Святочныя мерапрыемствы пройдуць і ва ўсіх падведамасных арганізацыях, на якіх таксама будуць уручаныя ўзнагароды канцэрна перадавікам вытворчасці. Завершыцца святочны тыдзень удзелам работнікаў галіны ў вялікім рэспубліканскім свяце - Дзень народнага адзінства!!!
15.09.2021 12:10