Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу ў Мінску ў канцэртнай зале "Верхні горад" ушаноўвалі лепшых работнікаў арганізацый канцэрна"Белляспаперпрам".
На ўрачыстым святочным сходзе, на які сабраліся дэлегацыі ўсіх арганізацый канцэрна былі ўручаны высокія дзяржаўныя і галіновыя ўзнагароды.
Падзякай Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў вытворчасці ўзнагароджаны працоўныя калектывы канцэрна "Белляспаперпрам": ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак", ААТ "Мастоўдрэў " і ЗАТ "Холдынгавая кампанія"Пінскдрэў". Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны кіраўнікам прадпрыемстваў.
Узнагародай ўрада адзначаны заслужаныя людзі галіны. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з нагоды прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу ўчора ў Мінску была ўзнагароджана Старчанка Вольга Міхайлаўна, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс".
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай прамысловасці Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны таксама Лебядок Іван Аляксандравіч, дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Пінскдрэў- Заслаўе" Холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў".
Шматгадовая добрасумленная праца, асабістыя заслугі ў вырашэнні задач, пастаўленых перад канцэрнам, бездакорнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў, унясенне значнага асабістага ўкладу ва ўмацаванне галіны і павышэнне яе прэстыжу заслугоўваюць годнай узнагароды. І такая ўзнагарода ў галіны ёсць! У 2020 годзе канцэрнам "Белляспаперпрам" быў заснаваны нагрудны знак адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны". Ён стаў вышэйшай формай заахвочвання за асаблівыя дасягненні і заслугі. Учора ў Мінску на святкаванні Дня работнікаў лесу гэтую ўзнагароду старшыня канцэрна Міхаіл Касько ўручыў лепшым работнікам прадпрыемстваў галіны.
Удастоены нагруднага знака адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны":
БІБІК Мікалай Міхайлавіч, намеснік начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і лесазабеспячэння Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната;
РАВЯКА Алег Іванавіч, машыніст папяровай машыны Завода газетнай паперы;
ШКЛЯР Леанід Фёдаравіч, першы намеснік дырэктара Завода газетнай паперы.
ФРЭНКЕЛЬ Дзмітрый Леанідавіч, дырэктар прадпрыемства "Мюнікс";
СІДОРКА Тамара Мікалаеўна, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю папяровай фабрыкі "Чырвоная Зорка";
РАШКЕВІЧ Мікалай Мікалаевіч, намеснік генеральнага дырэктара па лесазабеспячэнні -дырэктара камбіната лесанарыхтоўкі, лесазабеспячэння і лесапілавання холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў";
ТАІЦКІ Андрэй Міхайлавіч, намеснік генеральнага дырэктара па аператыўнай дзейнасці і развіцці "Барысаўскі ДАК";
ХВІНЕВІЧ Аляксандр Васільевіч, дырэктар прадпрыемства "Буддэталі";
АЎСЯНІКАЎ Леанід Ягоравіч, старшы майстар цэнтральнага склада "Віцебскдрэў";
МІСКЕЛЬ Таццяна Аляксандраўна, намеснік дырэктара па якасці "Слоніммэбля";
МАКАВЕЦ Андрэй Іванавіч, галоўны інжынер "Мастоўдрэў";
НАРАНОВІЧ Уладзімір Аляксандравіч, токар рамонтна-механічнага ўчастка "Барысаўдрэў";
НІКАНАЎ Андрэй Аляксандравіч, начальнік рамонтна-механічнага цэха папяровай фабрыкі "Спартак".
16.09.2021 15:42