Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання адзначыў за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, рэалізацыю прынцыпаў сацыяльнага партнёрства прадстаўнікоў канцэрна "Белляспаперпрам".

Прафесійнае свята - гэта выдатная нагода для сустрэчы з калегамі і партнёрамі. Па-традыцыі ў такія дні яны абавязкова віншуюць работнікаў галіны. Самае, мабыць, цеснае ўзаемадзеянне і партнёрства ў канцэрна і яго арганізацый выбудавана з галіновым прафсаюзам.

На святочным вечары з нагоды Дня работнікаў лесу усіх вітала і віншавала Часлава Гоева, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

 

 

 

Нагрудным знакам "За заслугі" Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ўзнагароджаныя:

СВІЛОВІЧ Аляксандр Ягоравіч, дырэктар філіяла "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка" Светлагорскі ЦКК;

ДОЙЛІН Юрый Уладзіміравіч, генеральны дырэктар "Віцебскдрэў";

НАВІЦКАЯ Ружэна Яўгеньеўна, начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязяў з грамадскасцю канцэрна "Белляспаперпрам";

КАСЬКО Міхаіл Міхайлавіч, старшыня канцэрна "Белляспаперпрам".


17.09.2021 15:52