Нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" ўзнагароджаны нашы калегі з Міністэрства лясной гаспадаркі.

  

Узнагароджаны:
КОЙПАШ Вікенцій Станіслававіч, дырэктар ДЛГУ "Івацэвіцкі лясгас" , за прадуктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, дасягнутыя поспехі ў вытворчасці і ўнясенне значнага асабістага ўкладу ў развіццё ляснога комплексу;

ЛІПСКІ Юрый Мікалаевіч, генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА за плённае ўзаемадзеянне і падтрымку ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў дрэваапрацоўчых вытворчасцяў;

ШАТРАЎКА Валянцін Генадзевіч, першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, за дасягненні ў сферы эфектыўнага выкарыстання лесасыравінных рэсурсаў краіны, канструктыўнае супрацоўніцтва і ўмацаванне партнёрскіх сувязяў.

Узнагароды ўручыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько на ўрачыстым мерапрыемстве Мінлясгаса 16 верасня.

   

20.09.2021 10:58