Нарыхтоўка з мэтай перапрацоўкі такога важнага другаснага рэсурсу, як макулатура, і атрыманне з яго карысных і запатрабаваных прадуктаў - важная задача для любой дзяржавы.
Бо макулатура складае немалую долю адходаў на звалках, якія сталі сапраўднай бядой чалавецтва. Пры гэтым у макулатуры ёсць унікальны патэнцыял - яна можа быць перапрацаваная некалькі разоў!
А гэта значыць, сабраўшы макулатуру, можна вырашыць набалелую экалагічную праблему і атрымаць карысць ад яе перапрацоўкі ў выглядзе ўпакоўкі, сшыткаў, санітарна-гігіенічных вырабаў і іншых патрэбных тавараў. Важна, што ў Беларусі гэта разумеюць. Пытанні збору і перапрацоўкі макулатуры знаходзяцца на кантролі ўрада. Дзякуючы прынятым мерам, напрыклад, такім як дзяржаўная замова на збор адходаў паперы і кардона для патрэб айчынных макулатураперапрацоўчых прадпрыемстваў, у Беларусі не стаіць востра пытанне забруджвання навакольнага асяроддзя макулатурным смеццем, практычна ўвесь аб'ём макулатуры эфектыўна перапрацоўваецца. І прадпрыемствы маюць гарантыю забяспечанасці стратэгічнай сыравінай для вытворчасці. Выгадна ўсім! Важна, што ўдзел у вырашэнні гэтых задач прымаюць практычна ўсе беларусы - ад школьніка да пенсіянера. Збор макулатуры - гэта экалагічная культура, без якой сучасны свет проста захлынецца ў адходах!
Паглядзіце відэа. Яно зроблена пару гадоў таму, але яго актуальнасць толькі ўзрастае!
05.10.2021 09:21