Сёння ноччу пайшоў з жыцця былы міністр лясной прамысловасці БССР, першы кіраўнік канцэрна "Белляспаперпрам" Леанід Сямёнавіч Краўцоў.
Яму было 82 гады.
Леанід Сямёнавіч Краўцоў увесь свой працоўны і жыццёвы шлях прысвяціў дрэваапрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, унёс вялікі асабісты ўклад у развіццё тэхналогій перапрацоўкі драўніны, стварэнне і станаўленне прадпрыемстваў галіны, якія сёння паспяхова працуюць і развіваюцца.
Скончыўшы ў 1962 г. Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава па спецыяльнасці «Механічная тэхналогія драўніны", прыйшоў на працу на Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат. Там адразу праявіў свае лідэрскія якасці, працаваў спачатку інжынерам па тэхнічнай інфармацыі, далей узначальваў вытворчыя цэхі: шырспажыву, мэблевы, фанерны. Затым працягнуў працоўны шлях галоўным інжынерам на Барысаўскім фанерна-запалкавым камбінаце і Барысаўскім вытворчым дрэваапрацоўчым аб'яднанні. У 1975 г. узначаліў ПА "Барысаўдрэў". У 1984 г. прыйшоў на працу ў апарат Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР начальнікам тэхнічнага ўпраўлення, з часам быў прызначаны першым намеснікам міністра і з 1985 г. міністрам. У 1986 г. ведамства атрымала больш шырокую назву - Міністэрства лясной, цэлюлозна – папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, а ў 1988 г. - больш агульнае - Міністэрства лясной прамысловасці БССР.
З скасаваннем ў 1991 г. Міністэрства ўзначаліў створаны канцэрн "Белляспрам", у наступстве зменены ў канцэрн "Белляспаперпрам". У 1999 г. выйшаў на заслужаны адпачынак.
Леанід Сяменавіч Краўцоў узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, юбілейным медалём «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «Ветэран працы» і нагрудным знакам адрознення канцэрна «Белляспаперпрам» «За асабісты ўклад у развіццё галіны».
Канцэрн "Беллеспаперапрам", усе работнікі арганізацый галіны выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Леаніда Сямёнавіча ў сувязі з незаменнай стратай - стратай дарагога і каханага чалавека.
Светлая яму памяць!
Канцэрн "Белляспаперапрам"
18.10.2021 15:22