Учора пайшоў з жыцця Аляксандр Сяргеевіч НЕПАГОДЗІН, які на працягу 38 гадоў прапрацаваў на адным з вядучых мэблевых прадпрыемстваў Беларусі ЗАТ «Бабруйскмэбля». З 2004 па 2019 год з'яўляўся генеральным дырэктарам прадпрыемства.
Яму быў 61 год. Аляксандр Сяргеевіч усё сваё працоўнае жыццё прысвяціў мэблевай прамысловасці Беларусі. Прыйшоўшы ў 1981 годзе на працу пакаўшчыком на мэблевую фабрыку ім. Халтурына вытворчага аб'яднання "Бабруйскдрэў", ён у выніку звязаў з гэтым прадпрыемствам усё сваё жыццё. Працаваў майстрам, начальнікам розных цэхаў, дырэктарам завода мэблевых дэталяў, дырэктарам фабрыкі мяккай мэблі. З 2004 года ўзначаліў ЗАТ "Бабруйскмэбля".
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё мэблевай вытворчасці ўзнагароджаны Ганаровай граматай канцэрна "Белляспаперпрам" і адзначаны падзякай старшыні канцэрна.
Аляксандр Сяргеевіч быў сапраўдным патрыётам сваёй справы, высакакласным спецыялістам, пісьменным кіраўніком, добрым, душэўным чалавекам і таварышам.
Канцэрн "Белляспаперпрам", усе работнікі арганізацый галіны смуткуюць з нагоды смерці Аляксандра Сяргеевіча Непагадзіна і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім у сувязі з напаткім іх горам - незаменнай стратай роднага чалавека.
25.10.2021 13:13