Праца работнікаў арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" атрымлівае высокую ацэнку з боку дзяржавы.

Усе прадпрыемствы галіны працуюць устойліва, нарошчваючы аб'ёмы вытворчасці і экспарту прадукцыі. Усё гэта, безумоўна, заслугі людзей, якія працуюць на заводах і фабрыках.

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы падпісаў некалькі ўказаў аб узнагароджанні работнікаў прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" дзяржаўнымі ўзнагародамі.

  

 

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны:

ПІНЧУКОЎ Аляксей Іванавіч - машыніст папяровай машыны Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы";
САМУСІК Аляксандр Пятровіч - токар рамонтна-механічнага цэха Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы";
АГЕЙ Міхаіл Іванавіч - затачнік дрэваапрацоўчага інструмента цэха МДФ ААТ «Мастоўдрэў»;
ЖАРНАСЕНКА Анатоль Мікалаевіч - галоўны інжынер ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс";
КЛІМАВА Алена Васільеўна – майстар ўчастка ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс»;
ДАБРАВОЛЬСКІ Генадзь Сяргеевіч - наладчык абсталявання ААТ «Светлагорскі ЦКК»;
КРУК Юрый Андрэевіч - генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК»;
КРЫВУЛЬКА Анатоль Іванавіч - начальнік фанернага цэха ААТ "Мастоўдрэў".

26.10.2021 11:26