Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Лепшы экспарцёр года».
У конкурснай намінацыі «Дрэваапрацоўчая, мэблевая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць» удзельнічаюць ААТ «Слоніммэбля», РУП «Завод газетнай паперы» і ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак».
У намінацыі «Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць» удзельнічае ААТ "Лесахімік".
Лепшыя экспарцёры года будуць вызначацца па выніках працы за 2014. Пасяджэнне рэспубліканскай конкурснай камісіі адбудзецца сёння ў Гандлёва-прамысловай палаце.
Арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам» з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага конкурсу. У іх скарбонцы ўжо шмат перамог. Напрыклад, па выніках 2013 перамогу ў конкурсе атрымала ААТ «Івацэвічдрэў». ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» і СТАА "ЗОВ-ЛенЕўрамэбля" ўдастоены заахвочвальнага дыплома конкурсу ў намінацыі «Дрэваапрацоўчая, мэблевая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць».
У склад канцэрна «Белляспаперпрам» уваходзіць больш за 40 буйных прадпрыемстваў - экспарцёраў.
У арганізацыях канцэрна праведзена маштабная мадэрнізацыя. За кошт створаных высокатэхналагічных вытворчасцей забяспечваецца глыбокая перапрацоўка драўнянай сыравіны і выпускаецца прадукцыя з высокім дабаўленым коштам, з якой 60% экспартуецца. Прадукцыя пастаўляецца ў 45 краін.