3 лістапада 2021 года пайшоў з жыцця НІКУЙКА Аляксандр Міхайлавіч - начальнік кантрольна-рэвізійнага аддзела апарата канцэрна «Белляспаперпрам».
Яму было 67 гадоў. Ён меў воінскае званне палкоўніка фінансавай міліцыі.
Сям'ю Аляксандра Міхайлавіча спасцігла страшная трагедыя. На мінулым тыдні пайшла з жыцця яго жонка. Напярэдадні яны абодва былі шпіталізаваныя ва ўстанову аховы здароўя з каронавіруснай інфекцыі.
Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся ў г.Валгаградзе Расійскай Федэрацыі, скончыў Валгаградскі індустрыяльны тэхнікум і вышэйшую следчую школу МУС СССР.
У перыяд з 1972 па 1976 год працаваў у розных пасадах на Валгаградскім суднабудаўнічым заводзе. У гэты ж перыяд адслужыў у войску.
З 1976-га па 2005 год служыў у органах МУС, фінансавых (падатковых) расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У перыяд 2005-2013 гг. працаваў у розных пасадах у сферы абароны інфармацыі, рэжымна-сакрэтнай працы і эканамічнай бяспекі ў ЗАТ "Беларуская калійная кампанія".
У 2014 годзе ўзначаліў кантрольна-рэвізійны аддзел апарата канцэрна «Белляспаперпрам». У 2016 годзе пасля перадачы часткі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна ў аператыўнае ўпраўленне ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" перайшоў на працу ў структуру банка, дзе таксама вёў пытанні бяспекі і абароны інфармацыі.
У жніўні 2021 года вярнуўся на працу ў апарат канцэрна.
Аляксандр Міхайлавіч быў прафесіяналам сваёй справы, высокакваліфікаваным, дасведчаным спецыялістам, мудрым, уважлівым кіраўніком.
Карыстаўся вялікай павагай і аўтарытэтам сярод калег і таварышаў па службе. Ён быў, сумленным, справядлівым, сардэчным і шчырым чалавекам, любячым мужам, бацькам і дзедам.
Заўчасны сыход Аляксандра Міхайлавіча для апарата канцэрна стаў вялікім узрушэннем і незаменнай стратай дасведчанага спецыяліста, калегі і сябра.
Апарат канцэрна "Белляспаперпрам" смуткуе ў сувязі са смерцю Аляксандра Міхайлавіча, яго жонкі і выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім.
05.11.2021 09:58