Падпісаны дэкрэт ВДС "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады".
Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні гэтага саюзнага органа падпісаў дэкрэт ВДС "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У саюзных праграмах выразна прапісаны механізмы развіцця адзінай эканамічнай прасторы: фарміраванне аб'яднаных галіновых рынкаў, рэалізацыя гарманізаванай фінансавай, падатковай, крэдытнай, цэнавай, гандлёвай палітыкі. У дакументах таксама закладзены вырашэнне праблемы паставак у Беларусь энерганосьбітаў, рост аб'ёму транспартных паслуг, фінансаванне новых інвестыцыйных праектаў, выхад на адзіныя прынцыпы рэалізацыі аграрнай і прамысловай палітыкі, павышэнне ўзроўню ўзаемных сацыяльных гарантый для грамадзян дзвюх краін.
Падрабязнасці ў крыніцы: БЕЛТА
05.11.2021 10:05