Канцэрн "Белляспаперпрам" вынес на грамадскія абмеркаванні ліцэнзаванне экспарту макулатуры.
Праект пастановы Савета Міністраў "Аб ліцэнзаванні экспарту з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза рэгенеруемых паперы або кардона (макулатуры і адходаў)" размешчаны на прававым форуме Беларусі.
У прыватнасці, праектам дакумента прадугледжваецца, што экспарт гэтай прадукцыі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з канцэрнам "Белляспаперпрам".
Праект пастановы распрацаваны для стабілізацыі дзейнасці Айчыннай цэлюлозна-папяровай галіны. Распрацоўка дакумента абумоўлена станоўчай дынамікай забеспячэння прадпрыемстваў галіны макулатурнай сыравінай для эфектыўнай вытворчай дзейнасці.
Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі з 5 па 15 лістапада.
05.11.2021 14:37