Пытанні развіцця цэлюлозна-папяровай прамысловасці і яе кадравага забеспячэння абмеркавалі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.


4 лістапада 2021 г. у БДТУ адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў установы адукацыі і ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры".

Падчас рабочай сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па сучасных тэхналогіях цэлюлозна-папяровых вытворчасцяў. Дадзенае пытанне цяпер з'яўляецца акутальным для філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы", дзе ў чэрвені бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю завод па вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона. Новая вытворчасць адчувае недахоп прафесійных кадраў, таму кіраўніцтва холдынгу звярнулася ў профільную ўстанову адукацыі з просьбай аказаць садзейнічанне ў мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў для вытворчасці кардона.

Работнікі кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны ў сваю чаргу азнаёмілі партнёраў універсітэта з матэрыяльна-тэхнічнай базай, якая выкарыстоўваецца для арганізацыі адукацыйнага працэсу падрыхтоўкі інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў для цэлюлозна-папяровых вытворчасцей, а таксама прадставілі асноўныя вынікі навукова-даследчай дзейнасці, якія магчыма выкарыстоўваць пры вытворчасці прадукцыі філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры» і іншых арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам».

Паводле інфармацыі БДТУ

08.11.2021 09:42