Перспектывы айчыннай дрэваапрацоўчай галіны і новы інвестпраект ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" абмеркавалі ў пятніцу ў Пінску.

Рабочая сустрэча з удзелам віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава, кіраўніка канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіла Касько і кіраўніка вобласці Юрыя Шулейка прайшла на вытворчай базе холдынгу «Пінскдрэў».

Акрамя таго намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў сустрэўся з працоўным калектывам фабрыкі мяккай мэблі холдынгу "Пінскдрэў". Юры Віктаравіч распавёў аб прынятых Урадам мерах па забеспячэнню стабільнай работы прадпрыемстваў прамысловасці ва ўмовах пандэміі і неабгрунтаваных санкцый з боку заходніх палітыкаў. Ён падкрэсліў, што тыя рэсурсы, сілы і сродкі, якімі валодае Беларусь, дазваляюць забяспечваць бесперабойнае функцыянаванне ўсіх сацыяльна значных аб'ектаў і прадпрыемстваў рэспублікі. Віцэ-прэм'ер таксама адказаў на пытанні работнікаў фабрыкі. Яны тычыліся развіцця інфраструктуры Пінска і Пінскага раёна, сацыяльна-эканамічнай палітыкі, а таксама надзённых клопатаў непасрэдна самой фабрыкі. У прыватнасці, гэта забяспечанасць драўнянай сыравінай. Юрый Назараў даў вычарпальны адказ і рэзюмаваў, што запас лясных рэсурсаў у краіне перавышае аб'ёмы, якія цяпер перапрацоўваюцца. Наадварот, трэба ствараць дадатковыя магутнасці па яго перапрацоўцы. І гэта робіцца.

   

Падрабязнасці ў відэа:

 

 

15.11.2021 12:23