Работнікі прадпрыемстваў "Белляспаперпрама" наведалі Палац Незалежнасці. Гэты прыемны бонус атрымалі лепшыя работнікі галіны, адзначаныя ў гэтым годзе дзяржаўнымі і галіновымі ўзнагародамі за высокія вынікі ў працы.
Наведванне такога знакавага аб'екта краіны для работнікаў арганізацый канцэрна цікава ўдвая. Усе ведаюць, што мэбля ў Палацы Незалежнасці зробленая менавіта прадпрыемствамі канцэрна і таму ўбачыць яе ў інтэр'ерах хацелі многія.
Самы прыемны сюрпрыз чакаў працаўнікоў Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". Толькі увайшоўшы ў Палац Незалежнасці, яны ўбачылі ў цэнтры залы пано, якое яны падарылі Прэзідэнту ў канцы кастрычніка, калі ён наведваў іх новую вытворчасць - завод мелаваных і немелаваных відаў кардона.
Усе падрабязнасці і больш фота тут: https://www.sb.by/articles/rabotniki-predpriyatiy-bellesbumproma-posetili-dvorets-nezavisimosti.html
Наша мэбля ў інтэр'ерах палаца тут: https://t.me/Bellesbumprom/1823
18.11.2021 12:14