Падзякай Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё галіны адзначаны намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Мікалаевіч Дзікавіцкі.
Заслужаную ўзнагароду па даручэнні ўрада яму сёння ўручыў на аператыўнай нарадзе апарата канцэрна кіраўнік ведамства Міхаіл Касько.
Генадзь Мікалаевіч прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі праграм інвестыцыйнай дзейнасці арганізацый канцэрна па пашырэнні, рэканструкцыі і тэхнічнаму пераўзбраенню ў частцы праектавання, будаўніцтва, уводу аб'ектаў у эксплуатацыю, нясе адказнасць за іх выкананне, на ўсіх этапах кантралюе ажыццяўленне праектаў, якія маюць вялікія перспектывы для далейшага развіцця галіны, а менавіта:
у 2016 годзе ўведзена ў эксплуатацыю другая папераробная машына ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Стварэнне вытворчасці паперы - асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў магутнасцю 30 000 тон у год" на рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемстве "Завод газетнай паперы";
у перыяд з 2018 па 2020 гады на адкрытым акцыянерным таварыстве "Папяровая фабрыка "Спартак" праведзена работа па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Рэканструкцыя размольна-падрыхтоўчага аддзела і тэхналагічнага патоку папяровай машыны № 2";
у 2020 годзе рэалізаваны інвестыцыйны праект "Аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы" магутнасцю 400 тысяч тон у год на адкрытым акцыянерным таварыстве "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат";
у 2021 годзе завершаны інвестыцыйны праект "Тэхнічнае перааснашчэнне адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры"з арганізацыяй вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона на базе філіяла "Добрушска папяровая фабрыка "Герой працы" магутнасцю 200 тысяч тон у год“.
За перыяд працы Генадзь Мікалаевіч зарэкамендаваў сябе добрасумленным, адказным, тэхнічна пісьменным спецыялістам, ўмелым арганізатарам, кампетэнтным, патрабавальным кіраўніком. Валодае глыбокімі ведамі ў галіне будаўніцтва і праектавання. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў, супрацоўнікаў канцэрна.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперапрам"
22.11.2021 17:10