Лепшыя навінкі беларускай мэблі прадстаўлены на міжнароднай выставе ў Маскве.
Каля 20 беларускіх вытворцаў шырокага асартыменту мэблі ўдзельнічаюць у 32-й Міжнароднай выставе "Мэбля-2021", якая адкрылася ўчора ў Маскве, і працягне сваю працу да 26 лістапада.
Выстава праходзіць у ЦВК "Экспацэнтр", які знаходзіцца каля найбуйнейшага бізнес-цэнтра "Масква-Сіці".
У Цэнтры беларускай экспазіцыі прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам", якія з'яўляюцца флагманамі мэблевай галіны ў Рэспубліцы і вядомымі брэндамі на сусветных рынках. Гэта такія прадпрыемствы, як "Пінскдрэў","Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс", "Мінскпраектмэбля" і вытворцы мэблі дрэваапрацоўчага холдынгу BYSPAN (MyStar, "Гомельдрэў", "ФанДАК", "Магілёўдрэў" і інш.).
На дні выставы ў прадстаўнікоў прадпрыемстваў запланавана мноства сустрэч і перамоваў з партнёрамі, удзел у бізнес-форумах і канферэнцыях. Вынікам павінны стаць новыя кантракты на пастаўку і замацаванне ўжо існуючых гандлёва-эканамічных сувязяў з кампаніямі з розных краін.
На стэндах прадпрыемстваў прадстаўлены калекцыі корпуснай і мяккай мэблі, мэблі з масіва драўніны з элементамі ручной работы (тачэнні, разьбы, мастацкага роспісу) і мэблі з розных драўняных пліт (ЛДСП, МДФ). Таксама шырока прадстаўлены плітныя матэрыялы (ламінаваныя драўняна-стружкавыя і драўняна-кудзелістыя пліты розных дэкораў і фактур), з якіх вырабляецца мэбля.
Удзел прадпрыемстваў канцэрна ў Маскоўскай выставе заўсёды знакавая і важная падзея. Да яе заўсёды рыхтуюцца загадзя, распрацоўваюць новыя калекцыі мэблі, плітных матэрыялаў, шчыльна працуюць з мэтавымі партнёрамі з розных краін, якія прыязджаюць на гэтую выставу з мэтай вывучэння новых прапаноў і заключэння кантрактаў. Традыцыйна, менавіта гэтая выстава з'яўляецца ключавой для беларускіх мэблевых прадпрыемстваў, паколькі расейскі рынак, рынак СНД і Усходняй Еўропы займаюць значную долю ў аб'ёме экспарту прадпрыемстваў канцэрна.
Так, за 9 месяцаў гэтага года прадпрыемствы канцэрна экспартавалі мэблі на 122,9 млн долараў ЗША, што на 34% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На рынак краін СНД прыйшлося каля 60% (72,5 млн долараў ЗША) ад агульнага экспарту мэблі. Пры гэтым доля Расеі ў ім склала 78% (56,6 млн долараў ЗША).
У цэлым жа мэблевая прадукцыя ў экспарце канцэрна займае 17,5%, драўняныя пліты 25%, каля 13% фанеры. Гэта самыя запатрабаваныя таварныя пазіцыі і менавіта іх часцей за ўсё прадпрыемствы канцэрна прадстаўляюць на працягу года на міжнародных спецыялізаваных выставах.
Мэбля і драўняныя пліты прадпрыемства канцэрна пастаўляюць у 40 краін. Усяго ж геаграфія замежных паставак "Белляспаперпрама" налічвае 70 краін. За студзень-верасень на знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі на 699,8 млн долараў ЗША, што на 47,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспартавана ўсяго больш за 60 відаў тавараў з драўніны, макулатуры і іншых сыравіны і матэрыялаў.
Міжнародная выстава "Мэбля-2021" вызначае актуальныя тэндэнцыі мэблевага рынку і аб'ядноўвае на сваёй пляцоўцы вытворцаў і дыстрыб'ютараў розных напрамкаў са спажыўцамі. Сваю прадукцыю на ёй сёлета прадстаўляюць кампаніі з 28 краін.
Дзелавой патэнцыял выставы «Мэбля»
* прадставіць сваю прадукцыю шырокай аўдыторыі спецыялістаў
* знайсці новых кліентаў і заключыць кантракты на новы фінансавы год
* за кароткі прамежак часу правесці маніторынг стану рынку і актыўнасці канкурэнтаў
* умацаваць імідж на прэстыжнай бізнес-пляцоўцы
* падтрымаць дзелавыя кантакты і павялічыць сумы дагавораў
* павялічыць аб'ёмы продажаў
Дзелавая праграма
* Форум " RusMeбель. Эфектыўнасць у сучасных умовах " з удзелам прадстаўнікоў Мінпромторга Расіі, Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Расіі і экспертаў з сумежных галін
* Форум дырэктараў малых і сярэдніх прадпрыемстваў "Мэбля як бізнэс"
* Канферэнцыя па пытаннях развіцця плітнай прамысловасці
* Семінары па кіраванні і развіццю франчайзінгу ў мэблевай галіне
* Дызайн-экскурсіі
* Нацыянальная прэмія ў галіне прамысловага дызайну мэблі "Расійская кабрыяль"
* Семінары па дызайне інтэр'еру і мэблі
* WoodworkingSkills - галіновы Чэмпіянат спецыялістаў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці па стандартах WorldSkills
* Міжнародны конкурс па якасці прадукцыі ў намінацыях «За высокія спажывецкія ўласцівасці тавараў», «За паспяховае прасоўванне якасных тавараў»
Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"
23.11.2021 10:48