У Гомельскай вобласці ўзнагародзілі лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр года". ААТ "Светлагорскі ЦКК" - у іх ліку.
Узнагароды кіраўнікам прадпрыемстваў уручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
Узнагароджанне прадпрыемстваў-лаўрэатаў конкурсу адбылося ў рамках адкрыцця міжнароднага мерапрыемства "Бізнес дні ў Гомелі", арганізаванага Гомельскім аддзяленнем БелГПП. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, кіраўнікі прадпрыемстваў-пераможцаў і дыпламантаў конкурсу, прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і замежных краін – удзельнікі «Бізнес дзён У Гомелі».
24.11.2021 09:27