Учора ў г. Волагдзе адбылося пасяджэнне Сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва Валагодскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.
Разгледжаны вынікі супрацоўніцтва Валагодскай вобласці і Рэспублікі Беларусь у гандлёва-эканамічнай і прамысловай сферах у 2021 годзе і перспектывах узаемадзеяння ў 2022 годзе.
Таксама абмеркавана супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу, ляснога комплексу, вызначаны кірункі сумеснай працы ў 2022 годзе.
Як адзначыў на пасяджэнні намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшонны, у супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Валагодскай вобласцю адзначаецца тэндэнцыя станоўчай дынамікі ўзаемнага тавараабароту, і, асабліва, рост паставак беларускай прадукцыі ў Валагодскую вобласць. За 10 месяцаў 2021 года тэмп росту беларускага экспарту ў рэгіён вырас больш чым на траціну.
Найбольшы тэмп росту экспарту адзначаны па арганізацыях Міністэрства прамысловасці( 142,8%), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (119,2%), Мінбудархітэктуры (151,5%), канцэрна «Белляспаперпрам» (142,8%), а таксама органаў мясцовага самакіравання (230,4%) і індывідуальным прадпрымальнікам (118,6%).
Аснову экспарту ў Валагодскую вобласць у студзені-кастрычніку 2021 года склала прадукцыя Мінпрама (62,7% агульнага аб'ёму экспарту).
У параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2020 года ўзрос экспарт прадукцыі: прылад на вадкіх крышталях (161,7%), лазераў (161,7%), падшыпнікаў (135%), машын сельскагаспадарчых (158,4%), машын і механічных прылад спецыяльнага прызначэння (185,1%), частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў (111,6%), халадзільнікаў (у 3,4 разы), правадоў ізаляваных (151,3%), цэглы і блокаў будаўнічых (у 9,4 разы), вырабаў з пластмас (у 4,6 разы), садавіны свежых (у 4,7 разы), прадукцыі пракату і вырабаў з чорных металаў, і інш.
І ёсць усе перадумовы, што і ў 2022 годзе беларуская прадукцыя будзе запатрабаваная.
Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"
10.12.2021 09:23