Супрацоўнікі апарата канцэрна «Белляспаперпрам» на чале з старшынёй у дзень рэспубліканскага суботніка 18 красавіка прымуць удзел у пасадцы лесу і навядзенні парадку ў лясным масіве ДЛГУ «Краснасельскае».
У лясным фондзе Хаценчыцкага лясніцтва, які знаходзіцца на тэрыторыі Вілейскага раёна каля г.п. Радашковічы, работнікі канцэрна на плошчы 2 га пасадзяць лясныя культуры хвоі.
Новы ўчастак лесу з 7000 дрэў будзе створаны ў гонар 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Акрамя таго, у прыдарожнай зоне ляснога масіву лясніцтва будуць праведзены работы па ачыстцы лесу.
На тэрыторыі Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Краснасельскае» знаходзіцца вялікая колькасць гісторыка-культурных аб'ектаў, якія з'яўляюцца гістарычнай спадчынай Беларусі.
Гарадскі пасёлак Радашковичи, каля якога знаходзіцца «Краснасельскае», з 1941 па 1944 год быў захоплены нямецка-фашысцкімі войскамі. Таму вакол пасёлка, навакольных вёсак і ў лясах шмат памятных месцаў, прысвечаных падзеям і воінам Вялікай Айчыннай вайны.
Свой незабыўны подзвіг тут здзейсніў экіпаж Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. На месцы гібелі экіпажа усталяваны абеліск.
Удзельнікі суботніка ўшануюць памяць легендарных савецкіх лётчыкаў.