Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" сталі пераможцамі і прызёрамі штогадовай прэміі спажывецкага прызнання "Народная марка". Вынікі гэтага прэстыжнага конкурсу былі падведзены нядаўна ў Мінску.
Пераможцам прэміі "Народная марка" ў намінацыі "Нехарчовыя тавары" стала ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" адразу ў дзвюх секцыях: "Вытворца мяккай мэблі" і "Вытворца корпуснай мэблі".
Прызёрамі ў гэтай жа намінацыі сталі: ЗАТ "Маладзечнамэбля" таксама ў дзвюх секцыях "Вытворца мяккай мэблі" і "Вытворца корпуснай мэблі", а таксама ААТ «Мастоўдрэў» у секцыі "Падлогавыя пакрыцці".
Адзначаныя гэтай прэстыжнай прэміяй прадпрыемства па праве з'яўляюцца і лідарамі ў сістэме канцэрна "Белляспаперпрам". Прадукцыя гэтых вытворцаў шырока вядомая, і карыстаецца высокім попытам не толькі на беларускім рынку, але і далёка за яго межамі.
Абноўленае высокатэхналагічнае абсталяванне, якасныя матэрыялы, камплектуючыя і сыравіна, прафесійныя, вопытныя кадры - гэта тыя складнікі, якія дазваляюць прадпрыемствам дамагацца такога поспеху і прызнання ў шматлікіх спажыўцоў.
Прысуджэнне прэміі "Народная Марка" ўжо стала добрай традыцыяй, якая адзначае завяршэнне года і старт новага сезона для прадпрыемстваў прэстыжнымі ўзнагародамі, якія з'яўляюцца доказам паспяховай працы на рынку – знакам народнай любові і прызнання. У мінулым годзе маркетынг прадпрыемстваў сутыкнуўся з новымі выклікамі, якія суправаджаліся падзеннем бюджэтаў і іншымі ўзрушэннямі. Тым каштоўней стала прызнанне спажыўцоў, якія аддалі сваё перавагі брэндам.
У прэміі "Народная Марка" адсутнічае прафесійнае журы і толькі спажыўцы вырашаюць, якія брэнды могуць прэтэндаваць на высокі статус народнага прызнання. Прыняць удзел у галасаванні запрашаюцца ўсе жыхары Беларусі, якія жадаюць падтрымаць вытворцаў сваіх любімых тавараў і паслуг.
Пытанні ў анкетах адкрытыя і не ўтрымліваюць варыянтаў адказу з найменнямі тых ці іншых брэндаў - спажыўцы самастойна называюць тыя гандлёвыя маркі, якія любяць і якім давяраюць. Такі падыход дазваляе выявіць спантанную пазнавальнасць брэндаў і актуальныя спажывецкія перавагі жыхароў Беларусі.
Тытул "Народная Марка" - узнагарода прадпрыемствам краіны, сімвал народнай любові і прызнання, які дадае каштоўнасці брэндам, якія імкнуцца да стварэння якаснага прадукту і выкарыстоўваюць сучасныя інструменты прасоўвання.
Віншуем нашых пераможцаў і прызёраў!
14.12.2021 10:43