Сёння ААТ "Барысаўдрэў" адзначае 120-годдзе з дня заснавання. Віншавальны адрас працоўнаму калектыву накіраваў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка.

У Палацы культуры г. Барысава праходзіць урачысты сход.

Віншавальны адрас ад кіраўніка Урада прысутным у зале работнікам ААТ «Барысаўдрэў» і гасцям юбілейнага мерапрыемства агучыў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько.

Старшыня канцэрна таксама павіншаваў ветэранаў і работнікаў прадпрыемства са святам і ўручыў лепшым працаўнікам ганаровыя ўзнагароды канцэрна.

    За высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу, вялікі асабісты     ўклад у развіццё прадпрыемства і дрэваапрацоўчай     прамысловасці   і  ў сувязі са святкаваннем юбілейнай даты-120-   годдзя з дня   заснавання адкрытага акцыянернага таварыства   "Барысаўдрэў"   узнагароджаны:

     Ганаровай граматай канцэрна "Белляспаперпрам":

    ЛІТВІН Сняжана Канстанцінаўна, галоўны эканаміст;

    ЛАТУШКІНА Галіна Іванаўна, аператар парафініруючых (макальных)     прылад 5 разраду запалкавага цэха;

     Граматай канцэрна "Белляспаперпрам":

    ЧУВІРАВА Раіса Пятроўна, аператар парафініруючых (макальных) прылад   5 разраду запалкавага цэха;

    Падзяка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" аб'яўлена:

   ХВАШЧЭЎСКАЙ Ганне Дзмітрыеўне, аператару на аўтаматычных і   паўаўтаматычных лініях у дрэваапрацоўцы 4 разраду фанернага цэха.

 

  

  14.12.2021 15:00