Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" сталі лаўрэатамі Рэспубліканскай прэміі "Лідар спажывецкага рынку-2021".
У ліку лаўрэатаў у гэтым годзе два прадпрыемствы канцэрна ААТ "Мазырскі ДАК" і ЗАТ "Маладзечнамэбля".
Вынікі конкурсу былі падведзены 15 снежня ў сталічным Прэзідэнт-Гатэлі. У гэтым годзе прэмія ўручана ў сёмы раз.
Прэстыжную ўзнагароду атрымалі 43 беларускія прадпрыемствы, якія працуюць на спажывецкім рынку нашай краіны.
Сёлета арганізатары прэміі ацэньвалі працу кампаній на беларускім рынку. "У няпростыя часы менавіта айчынны рынак і беларускі спажывец павінны стаць прыярытэтамі для беларускіх прадпрыемстваў, — заявіў старшыня аргкамітэта прэміі, кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. - І менавіта ў прасоўванні айчынных тавараў на беларускім рынку мы бачым нашу галоўную задачу".
Пераможцы атрымліваюць права адзначаць свае тавары спецыяльным знакам, які ўяўляе сабой ромб чырвонага колеру, стылізаваны пад элементы беларускага арнаменту, якія сімвалізуюць поспех і дабрабыт, з нанесеным у цэнтры ромба надпісам сіняга колеру "Лідар". Выкарыстанне ў знаку народнай сімволікі дазваляе візуальна падкрэсліць беларускае паходжанне тавару, які стаў сінонімам якаснага прадукту.
Штогадовая Рэспубліканская прэмія "Лідар спажывецкага рынку" заснаваная групай кампаній "Медыя партнёр", якая працуе ў Рэспубліцы Беларусь больш за 15 гадоў, пры падтрымцы Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, бізнес-асацыяцый, СМІ.
Упершыню прэмія была ўручаная ў 2015 г. За гэты час яе лаўрэатамі сталі больш за 150 беларускіх прадпрыемстваў. Многія ўладальнікі прэміі былі ўдастоены яе не адзін раз (у тым ліку і прадпрыемствы канцэрна), што сведчыць аб стабільна высокай якасці іх тавараў і паслуг.
17.12.2021 10:46