Работнікі арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам» прымуць актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
Будуць праведзены розныя віды работ па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў, прылеглых да іх зялёных зонах, на арандаваных участках ляснога фонду.
Акрамя таго, многія работнікі будуць працаваць на знакавых аб'ектах - мемарыяльных комплексах, месцах баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Працоўныя калектывы плануюць таксама ствараць памятныя насаджэнні, алеі і скверы. Не застануцца без увагі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія раней працавалі на прадпрыемствах галіны. Ім таксама будзе аказана дапамога ў добраўпарадкаванні сядзібаў і навядзенні парадку.
Акрамя правядзення практычных работ, арганізацыі канцэрна пералічаць у фонд рэспубліканскага суботніка і грашовыя сродкі.