Учора, 27 снежня 2021 г., на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Азнаёміцца з праектам і выказаць сваё меркаванне або магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні можа любы зацікаўлены.
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут.
Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі.
Формы збору прапаноў размешчаны тут.
Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
28.12.2021 11:18