Яшчэ чатыром прадстаўнікам арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам» ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Урачыстая цырымонія адбылася ўчора ў Палацы Рэспублікі. Заслужаныя ўзнагароды ўручыў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

 

 

 

 

 

 

Медалём "За працоўныя заслугі": узнагароджаны:

    Крук Юрый Андрэевіч (на фота) - генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК»;

   Дабравольскі Генадзь Сяргеевіч - наладчык абсталявання папяровай вытворчасці 5 разраду вытворчасці   гафратары ААТ «Светлагорскі ЦКК»;

  Крывулька Анатоль Іванавіч - начальнік Фанернага цэха ААТ "Мастоўдрэў";

  Агей Міхаіл Іванавіч - завочнік дрэваапрацоўчага інструмента цэха МДФ ААТ "Мастоўдрэў".

  "Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод - гэта заўсёды святочная, урачыстая, а таксама хвалюючая   працэдура для тых людзей, якія іх па праве заслужылі. Яны вартыя таго, каб пра іх даведалася ўся краіна, -   сказаў Раман Галоўчанка. - Сёння па даручэнні Прэзідэнта мне вельмі прыемна ўручыць дзяржузнагароды   лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў Беларусі".

    "Ваш уклад у развіццё нацыянальнай эканомікі па вартасці ацэнены дзяржавай", - падкрэсліў прэм'ер-   міністр.

   "Дарагія сябры, сёння ў вашых калектывах працуюць сотні і тысячы прафесіяналаў сваёй справы. І тое,   што выбралі менавіта вас, - гэта знак высокага даверу і высокай ацэнкі вашых заслуг. Ад імя ўрада   Беларусі  дазвольце выказаць глыбокую ўдзячнасць і падзяку ўсім за праяўлены падыход, прафесіяналізм і   адданасць'", - адзначыў Раман Галоўчанка.

   Прэм'ер-міністр пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, дабрабыту, а таксама натхнення для новых   працоўных подзвігаў.

  Далучаемся да віншаванняў!

30.12.2021 10:05