Супрацоўнікі апарата канцэрна «Белляспаперпрам» у дзень рэспубліканскага суботніка ажыццявілі пасадку лесу на плошчы 4,4 га ў лясным фондзе ДЛГУ «Краснасельскае».
У лясным фондзе Хаценчыцкага лясніцтва, які знаходзіцца на тэрыторыі Вілейскага раёна каля г.п. Радашковічы, работнікі канцэрна на плошчы 4,4 га пасадзілі лясныя культуры хвоі.
Новы ўчастак лесу створаны ў гонар 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На тэрыторыі Дзяржаўнайлесагаспадарчай установы «Краснасельскае» знаходзіцца вялікая колькасць гісторыка-культурных аб'ектаў, якія з'яўляюцца гістарычнай спадчынай Беларусі.
Гарадскі пасёлак Радашковічы, каля якога знаходзіцца «Краснасельскае», з 1941 па 1944 год быў захоплены нямецка-фашысцкімі войскамі. Таму вакол пасёлка, навакольных вёсак і ў лясах шмат памятных месцаў, прысвечаных падзеям і воінам Вялікай Айчыннай вайны.
Свой незабыўны подзвіг тут здзейсніў экіпаж Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. На месцы гібелі экіпажа усталяваны абеліск.

Удзельнікі суботніка ўшанавалі памяць гераічных лётчыкаў і ўсклалі кветкі да манумента.

Акрамя таго, апаратам канцэрна пералічаныя і грашовыя сродкі ў фонд суботніка, якія, згодна з пастановай урада, будуць накіраваны на закупку медыцынскага абсталявання для дзіцячых устаноў аховы здароўя і на правядзенне мерапрыемстваў па святкаванні 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Глядзець фота