Урад павялічыў таксовы кошт на драўніну асноўных лясных парод, якая адпускаецца на пні, ў 2022 годзе.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2021 года №783, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам такса першага разраду за адзін шчыльны кубаметр буйной дзелавой драўніны без кары для хвоі і лістоўніцы складае Br27,9, бярозы (акрамя бярозы карэльскай) - Br9,22, дуба, ясеня і клёну - Br96,44.
Таксы - своеасаблівая плата за вырошчванне драўніны. Яны прызначаныя для кампенсацыі затрат лясной гаспадаркі на ўзнаўленне, ахову і абарону лясоў. Кошт драўніны, якая адпускаецца на пні, вызначаецца згодна з памерам такс (з 1-га па 5-ы разрад) у залежнасці ад катэгорыі якасці (буйная, сярэдняя, дробная, дроўнай), а таксама парод (хвоя, елка, бяроза, дуб, алешына шэрая).
Крыніца: БЕЛТА
05.01.2022 09:28