Вячаслаў Яўстаф'евіч Шах, намеснік генеральнага дырэктара ТАА "Суперпак Компані" узнагароджаны нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны".
Заслужаную ўзнагароду яму сёння ўручыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько.
Вячаслаў Шах працуе ў кампаніі з 2002 года. За гэтыя гады ён унёс істотны ўклад у развіццё цэлюлозна-папяровай галіны Рэспублікі Беларусь, стварэнне і развіццё сучасных высокатэхналагічных вытворчасцей папяровай упакоўкі (пакеты і мяшкі папяровыя), прыцягненне замежных інвестыцый. Актыўна спрыяе замяшчэнню імпартнай папяровай упакоўкі (пакетаў і мяшкоў папяровых) айчыннай, а таксама, пераходу з поліэтыленавай упакоўкі на экалагічную папяровую.
За бездакорнае выкананне прафесійных абавязкаў, важкі асабісты ўклад у развіццё галіны, а таксама за найноўшыя распрацоўкі, актыўную творчую дзейнасць, адданасць сваёй справе і ініцыятыву ў працы ён удастоены гэтай вышэйшай узнагароды канцэрна.
Віншуем!!!
05.01.2022 14:06