Учора на крэславай фабрыцы холдынгу "Пінскдрэў" адбылося абмеркаванне прапанаваных новаўвядзенняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

З работнікамі фабрыкі сустрэліся прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Чэслава Гоева. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі, прысутныя кіраўнікі адказалі на пытанні работнікаў.

ПРЫНЯЦЦЕ АБНОЎЛЕНАЙ КАНСТЫТУЦЫІ ДАЗВОЛІЦЬ БЕЛАРУСІ ВЫЙСЦІ НА ВЫСОКІ І БОЛЬШ ЯКАСНЫ ЎЗРОВЕНЬ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ. Такое меркаванне выказала на сустрэчы Часлава Гоева.

Лідар галіновага прафсаюза распавяла аб прапанаваных новаўвядзеннях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Яна адзначыла: "Мы часта карыстаемся гарантыямі, правамі, якія дадзены кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь. Але кожны грамадзянін павінен праяўляць і сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства, не быць безуважным ў справах сваёй дзяржавы".

     "Кожная наша сям'я так ці інакш звязана ніткай успамінаў пра тыя жахі, якія перажылі     беларусы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таму, ні ў якім разе нельга дапусціць скажэнні   гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа. Пра гэта ведаем мы,   пра гэта павінны ведаць і наступныя пакаленні", – таксама сказаў старшыня аб'яднанай   прафсаюзнай арганізацыі ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Пётр Андрусевіч.

    Сустрэча выклікала станоўчую ацэнку з боку работнікаў, асабліва моладзі, якая выказала   падтрымку дзейнасці галіновага прафсаюза і тым навінам, якія плануецца ўнесці ў Канстытуцыю.

   - Дзяржавай для моладзі ствараюцца ўсе ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў   грамадскім жыцці. Важна, каб увесь наш патэнцыял выкарыстоўваўся ў інтарэсах усяго   грамадства – - сваё меркаванне выказала старшыня Савета моладзі Лапіч Марына.

 

 

 

13.01.2022 09:30