Вынікі работы лесанарыхтоўчых арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам» за I квартал 2015 г. будуць разгледжаны сёння на базе ААТ «Плещчаніцлес».
Пад кіраўніцтвам старшыні канцэрна Юрыя Назарава тут адбудзецца нарада, на якой будуць разгледжаны актуальныя пытанні нарыхтоўкі драўнянай сыравіны на арандаваных участках ляснога фонду.
На нарадзе плануецца даць ацэнку эканамічнаму эфекту ад прымянення розных тэхналогій лесанарыхтовак (хлыстовай, сартыментнай з ужываннем бензаматорных пілак і з выкарыстаннем шматаперацыйных лесанарыхтоўчых машын).
Не застануцца без увагі і пытанні якасці нарыхтаваных сартыментаў. На парадку дня таксама пытанні ўкаранення электроннага ўліку лесапрадукцыі, выкарыстання геаінфармацыйных сістэм у лесанарыхтоўчай працы, а таксама пытанні навядзення парадку на арандаваных участках ляснога фонду.
Удзел у нарадзе прымуць усе кіраўнікі арганізацый, у якіх функцыянуюць лесанарыхтоўчыя падраздзялення, спецыялісты канцэрна і прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.
Удзельнікам нарады таксама будзе прадэманстравана работа лесапільнага цэха ААТ «Плешчаніцлес», дзе вырабляюцца піламатэрыялы і паганажныя вырабы. Таксама яны змогуць азнаёміцца з вопытам правядзення дадзеным прадпрыемствам лесанарыхтоўчых работ на паслугах.
Будзе прадэманстравана нарыхтоўка сартыментаў з выкарыстаннем бензаматорных пілак, тралёўка сартыментаў фарвардэрам «Амкадор - 2661-01» і адгрузка нарыхтаванай драўніны спажыўцу.