Дырэктар ААТ "Зеленаборскае" Яўген Антонавіч Саванец узнагароджаны Ганаровай граматай канцэрна "Белляспаперпрам".
Заслужаную ўзнагароду за шматгадовую добрасумленную працу, граматнае і ўмелае кіраўніцтва, прафесіяналізм у вырашэнні складаных вытворчых задач, якаснае выкананне сваіх працоўных абавязкаў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння яму сёння ў прысутнасці працоўнага калектыву ўручыў начальнік аддзела прававой і кадравай работы канцэрна Аляксей Кулінковіч.
Яўген Антонавіч кіруе прадпрыемствам з 2008 года. Яно спецыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы торфу, а таксама вытворчасці ўпакоўкі з другасных матэрыяльных рэсурсаў - макулатуры.
Пад яго кіраўніцтвам за апошнія гады праведзена значная мадэрнізацыя дзеючага абсталявання. Набыты неабходныя формы, усё неабходнае абсталяванне і асвоена вытворчасць новай прадукцыі, у прыватнасці, упакоўкі для яек і яблыкаў. У цэху тарфяной прадукцыі асвоена вытворчасць торфу верхавога раскісленага з дадаткам мінеральных угнаенняў.
Віншуем!
18.01.2022 17:59