Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько распавёў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" аб выніках працы галіны ў 2021-м і галоўных задачах на 2022-й.
Мадэрнізацыя прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны прыносіць свой валютны плён - экспарт наблізіўся да рэкорднага 1 млрд долараў. Станоўчы эфект ад інвестыцый атрымлівае не толькі дзяржава - вынік бачаць людзі, якія працуюць на сучасных прадпрыемствах, вырабляюць запатрабаваную прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю і атрымліваюць годны заробак. Больш за тое, кіраўнікі прадпрыемстваў глядзяць у будучыню і ўжо за кошт заробленага ствараюць новыя вытворчасці. Адно з такіх - "Мастоўдрэў", дзе пабывалі журналісты газеты"Рэспубліка". Акрамя таго газета распытала старшыню канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіла Касько аб становішчы спраў у галіне і яе перспектывах.
Усе падрабязнасці тут: SB.by
20.01.2022 10:01