Вынікі працы камісіі канцэрна "Белляспаперпрам" па супрацьдзеянні карупцыі за 2021 год і план працы на 2022 год былі разгледжаны нядаўна ў Рэчыцы.
Выязное пасяджэнне камісіі канцэрна прайшло ў ААТ «Рэчыцадрэў» 19 студзеня.
На парадку дня былі таксама пытанні выканання арганізацыямі канцэрна антыкарупцыйнага заканадаўства, вынікі працы адпаведных камісій на прадпрыемствах. Абмяркоўваліся і пытанні неабгрунтаванага пасярэдніцтва пры закупках тавараў (работ, паслуг) і рэалізацыі прадукцыі.
З дакладамі выступілі кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў канцэрна, прадстаўнікі праваахоўных органаў. Аб працы па супрацьдзеянні карупцыйным праявам у ААТ "Рэчыцадрэў" далажыў начальнік службы бяспекі і абароны інфармацыі прадпрыемства.
Гаворачы аб асноўных задачах працы па прафілактыцы карупцыі, старшыня канцэрна Міхаіл Касько звярнуў увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія прысутнічалі на пасяджэнні, што кожны з іх у першую чаргу не павінен сам дапускаць злоўжыванняў службовым становішчам. Ад таго, наколькі прыстойна паводзіць сябе сам кіраўнік, залежыць і парадак у арганізацыі. Падыход павінен быць строгім, праца камісій па супрацьдзеянні карупцыі і службаў бяспекі не павінна зводзіцца да фармалізму. Кіраўнік канцэрна таксама падкрэсліў, што неабходна больш увагі надаваць пытанням прафілактыкі карупцыйных праяў, для гэтага неабходна разглядаць на пасяджэннях камісій і ў цэлым у працоўных калектывах нейкія тыповыя парушэнні, прыклады, каб на іх тлумачыць, як нельга працаваць.
Рашэннем камісіі акрамя зацвярджэння плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме канцэрна на 2022-2024 гады, вызначана правядзенне дадатковых маніторынгавых мерапрыемстваў па аналізе розных грашовых выплат стымулюючага характару на прадмет іх адпаведнасці калектыўнай дамове і іншым лакальным прававым актам прадпрыемстваў, ці няма ў гэтым кірунку якіх-небудзь злоўжыванняў з боку службовых асоб. як падкрэсліў старшыня канцэрна, усе грошы павінны быць заробленыя сумленнай працай і для гэтага на прадпрыемствах канцэрна ёсць усе ўмовы.
Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"
21.01.2022 11:52