Кіраўнікі канцэрна «Белляспаперпрам» прымаюць удзел у працы Дзяржаўнай Экзаменацыйнай Камісіі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
У цяперашні час у ВНУ ідзе зашчыта дыпломных праектаў (работ) студэнтаў першай ступені адукацыі па некалькіх спецыяльнасцях.
Так, 20 і 21 студзеня намеснік старшыні канцэрна Таццяна Цыбулька працавала ў складзе Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па абароне дыпломных праектаў студэнтаў па спецыяльнасці "Машыны і абсталяванне ляснога комплексу" і "Машыны і абсталяванне дрэваапрацоўчай прамысловасці". З 25 па 27 студзеня намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшонны ўдзельнічае ў прыёмцы дыпломных праектаў у студэнтаў па спецыяльнасцях "Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны", "Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцяў", " Тэхналогія драўняных пліт і пластыкаў". Намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі ў гэтыя ж дні прымае дыпломныя праекты ў студэнтаў па спецыяльнасці "Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў".
Такое супрацоўніцтва канцэрна з профільным ВНУ, які з'яўляецца галоўнай кузняй інжынерных кадраў для прадпрыемстваў галіны, дазваляе сумесна аб'ектыўна ацэньваць узровень ведаў будучых спецыялістаў, выпрацоўваць нейкія рашэнні па далейшым паляпшэнні якасці падрыхтоўкі кадраў. Для студэнтаў - гэта магчымасць пазнаёміцца з кіраўнікамі галіны, прадставіць сябе, пагутарыць з прафесіяналамі. Зыходзячы з прыкладных пытанняў, якія задаюць кіраўнікі канцэрна студэнтам, у будучых спецыялістаў ужо фарміруецца ўяўленне аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца сёння ў галіне да работнікаў прадпрыемстваў. Гэта дапаможа ім хутчэй зарыентавацца і асвоіцца на першым месцы працы.
Жадаем усім студэнтам паспяховай абароны дыпломных работ і чакаем іх на нашых прадпрыемствах!!!
25.01.2022 12:56