Якасна новы ўзровень тэхналогій: за пяць гадоў аб'ёмы вытворчасці па дрэваапрацоўчых прадпрыемствах павялічыліся амаль у тры разы. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшонны падчас моладзевага форуму, які праходзіў учора ў Менску.
Паводле яго слоў, прадпрыемствы канцэрна за апошняе дзесяцігоддзе набылі новы твар. "Дзякуючы мадэрнізацыі яны выйшлі на якасна новы ўзровень тэхналогій і культуры вытворчасці. Сучаснае аўтаматызаванае абсталяванне і кваліфікаваныя кадры дазваляюць вырабляць шырокі асартымент якаснай і запатрабаванай на шматлікіх сусветных рынках прадукцыі. Толькі за апошнія пяць гадоў аб'ёмы вытворчасці на дрэваапрацоўчым прадпрыемствах канцэрна выраслі ў 2,8 разы, па цэлюлозна-папяровым - у 2,6 разы", - канстатаваў намеснік старшыні.
Чытаць далей ў крыніцы: БЕЛТА
03.02.2022 09:15