Рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.
Гэта вызначана ўказам №14 "Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прайграваецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да ўказа.
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.
07.02.2022 15:08