Вытворчы патэнцыял Светлагорскага ЦКК прадстаўлены на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020" у Дубаі. Ёсць і першы кантракт.
Зараз у павільёне Рэспублікі Беларусь праходзяць дні Гомельскай вобласці. Акрамя таго, тут жа, на выставе, Светлагорскі ЦКК у асобе намесніка генеральнага дырэктара Юрыя Бердовіча падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй з ААЭ Crown Paper Mill Ltd. У адрас гэтай кампаніі камбінат будзе пастаўляць сульфатную беленую цэлюлозу ў супрацоўніцтве з сусветным трэйдарам Ekman. Для Светлагорскага ЦКК гэта будзе першая пастаўка цэлюлозы ў ААЭ.
09.02.2022 17:48