Работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" выступілі на Пленуме Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Аляксей Раманаў - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак": "Для таго каб мы маглі забяспечыць годную будучыню нашым дзецям, унукам, а можа і праўнукам, мы ўсе павінны прыйсці на рэферэндум, да якога засталося зусім няшмат часу і прагаласаваць за прапанаваны праект Канстытуцыі. Па-мойму ён гэтага варта. Наша краіна будзе такой, якой мы будзем яе развіваць".
Валянціна Бабіч - намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта ЗАТ "ХК "Пінскдрэў": "Прыйшоўшы на рэферэндум, кожны грамадзянін нашай краіны зможа зрабіць свой выбар, які прадвызначыць нашу будучыню і па якіх законах мы будзем жыць заўтра. Бо толькі актыўная жыццёвая пазіцыя можа забяспечыць далейшае развіццё грамадства і дзяржавы".
Мельнікава Наталля - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Рэчыцадрэў": "Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вядзе актыўную нарматворчую працу. Ні адзін дакумент, які тычыцца інтарэсаў чалавека працы, не прымаецца без прававой ацэнкі прафсаюзаў. Канстытуцыя - гэта дакумент, які тычыцца без выключэння ўсіх грамадзян нашай краіны, а значыць і членаў прафсаюза, а іх у нашых шэрагах звыш 4 млн чалавек. Таму прафсаюзы прынялі самы актыўны ўдзел у распрацоўцы змяненняў і дапаўненняў у асноўны закон краіны. Я ўпэўненая, што ўсе сябры нашага прафсаюза, усе патрыёты нашай краіны, беларусы, якія любяць сваю Радзіму і якім не абыякавы яе лёс, падтрымаюць ініцыятыву прафсаюзаў "Мы разам - за Беларусь!".
Падрабязнасці Пленума тут: https://t.me/profsouz_lesaipripodopolzovania
16.02.2022 15:55