У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яно пройдзе з 22 па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення рэферэндуму 27 лютага.
Участкі для галасавання адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Работнікі арганізацый канцэрна ўжо гэтым скарысталіся.
На рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны будуць у адным з двух квадратаў, адпаведна "за " і "супраць". Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы. Калі адзнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не пастаўлены ні ў адным, то такі бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным.
Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.
Рэферэндум лічыцца адбыўшымся, калі ў ім прыняло ўдзел больш за палову грамадзянаў, унесеных у спісы для галасавання.
Крыніца: БЕЛТА
22.02.2022 13:46