Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена двум работнікам Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў учора адпаведнае распараджэнне.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці падзякі Прэзідэнта ўдастоены першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Дзегцяроў і машыніст кардонавырабляльнай машыны Дзмітрый Чыкізаў.
Крыніца: БЕЛТА
Віншуем з высокай ацэнкай працы!
24.02.2022 10:04