Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько зробіць двухдзённую рабочую паездку на прадпрыемствы галіны.
Сёння на парадку прадпрыемствы Гомельскай вобласці, у прыватнасці, ААТ «Светлагорскі ЦКК» і ААТ «Рэчыцадрэў». Таксама кіраўнік галіны прыме ўдзел у выязной нарадзе кіраўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях работы прамысловых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці.
Заўтра, 17 сакавіка, на парадку прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. Плануецца наведванне ААТ «Магілёўдрэў», РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў). У гэты ж дзень Міхаіл Касько правядзе сустрэчу з працоўным калектывам ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" (г.Шклоў).
Падрабязнасці на нашым тэлеграм-канале: https://t.me/Bellesbumprom
Падпісвайцеся, там заўсёды аператыўная і самая свежая інфармацыя аб нашых падзеях.
16.03.2022 08:36